РУС БЕЛ ENG

Вучні 5 "В" класа СШ №3 прадстаўілі свае веды пра Беларусь на відэаэкскурсіі ў філіял "Дзіцячай бібліятэкі"

18.01.2024
У філіял "Дзіцячая бібліятэка" на відэаэкскурсію “Край чароўны, сэрцу дарагі” завіталі вучні 5 “В” класа СШ №3. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні відэавіктарыны «Мая Беларусь», адгадвалі загадкі, рашалі рэбусы і крыжаванкі.

З дапамогай прэзентацыі школьнікі здзейснілі падарожжа па сваёй краіне і выдатна паказалі свае веды і ўяўленні аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, знакамітых людзях і жывёлах Беларусі.