Чэлендж "Любімыя стравы беларусаў": Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў сярэдняй школе № 3 г. Астраўца
21.02.2024Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У сярэдняй школе № 3 г. Астраўца адбыўся чэлендж “Любімыя стравы беларусаў”, прысвечаны гэтай даце. Гэты чэлендж быў арганізаваны для ўдзельнікаў з мэтай адкрыцця і прадстаўлення традыцыйнай беларускай кухні.
Традыцыі кухні беларусаў сыходзяць каранямі ў сівую мінуўшчыну. Шматлікім рэцэптам ужо не адно стагоддзе.
Прывабнасць традыцыйнай ежы беларусаў заключаецца ў яе садзейнічанні здароваму ладу жыцця, даступнасці, рацыянальнасці спосабаў перапрацоўкі і захоўвання асноўных прадуктаў.
Удзельнічаючы у чэленджы, нашы сем'і паказалі, што яны сапраўдныя беларусы і захоўваюць традыцыі беларускай кухні.