РУС БЕЛ ENG

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў: прыгажосць, непаўторнасць і мілагучнасць беларускай мовы

21.02.2024
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, іншыя – мілагучнасцю. Эксперты ЮНЕСКА прыйшли да высновы, што беларуская мова – самая мілагучная пасля при італьянскай.

Да Дня роднай мовы навучэнцы сярэдняй школы N3 г. Астрау́ца «ўзгадавалі» васільковае поле з любімымі беларускамі словамі. "Поле" шырылася, гусцела, набывала моц і хараство.
Акцыя "Маё любімае слова па-беларуску" праводзілася, каб звярнуць увагу школьнікау́ на сакавітае гучанне роднай мовы. Самымі папулярнымі словамі, якімі падзяліліся ўдзельнікі, былі: матуля, жыццё, бульба, цукар, дзякуй, калыска.
Вельмі радуе, што вучні актыу́на прынялі удзел у акцыі.
Родная мова – гэта не толькі сродак зносін,але і душа народа, люстэрка духоўнага жыцця.